Чт 30.07.2015

Як ХК "Нёман" здымаў клiп да хакейнай ЛЧ

Галоўным героем кліпа стаў канадскі легіянер "Нёмана" - Бенжамен Бро.

29 ліпеня ва ўсіх аматараў гарадзенскага хакея была ўнікальная магчымасць патрапіць у кадр відэароліка, які здымаў хакейны клуб "Нёмана" напярэдадні еўрапейскай Лігі Чэмпіёнаў.

Нападаючы гарадзенскай каманды Бенжамен Бро распавядаў на англійскай мове пра славутасці Гродна і абноўлены Лядовы палац. Здымкі праходзілі на ўязной дарозе ў Гродна, каля драмтэатра, Старога і Новага замкаў, пажарнай каланчы і, вядома ж, у лядовым палацы, дзе канадскага хакеіста чакалі заўзятары гарадзенскага клуба. У здымках кліпа ўдзельнічалі таксама і дзяўчаты з групы падтрымкі ICEBERG. Глядзіце невялікае відэа, якое карэспандэнт "Твайго стылю" здымаў з даху Лядовага палаца:


http://www.t-styl.info/by/118/Sport/14522